Чалавек

Чалавек

асоба, чалавек як частка супольнасці, таксама агульная назва для біялагічнага віду Homo sapiens

Чалавек (лац.: Homo sapiens sapiens), найвышэйшая ступень развіцця жывых арганізмаў на Зямлі[1], прадстаўнік біялагічнага віду, сацыяльная істота і суб’ект гісторыі і культуры.

Арганізм чалавека складаецца з вялікай колькасці разнастайных па форме, памерах і функцыях клетак. Нягледзячы на спецыялізацыю (структурныя змяненні клетачных элементаў у адпаведнасці з функцыяй, якую яны выконваюць), усе яны маюць агульны прынцып будовы (плазматычная мембрана, цытаплазма, ядро, арганоіды) і валодаюць асноўнымі ўласцівасцямі жывога (абмен рэчываў і энергіі, раздражняльнасць, узбудлівасць, праводнасць, сакрэцыя, дзяленне і інш.), уключаючы падтрыманне пастаянства ўнутранага асяроддзя клеткі. Плазматычная мембрана аддзяляе клетачнае змесціва ад знешняга асяроддзя і рэгулюе паступленне ў клетку і вывядзенне з яе розных рэчываў. Арганоіды і ядро забяспечваюць жыццёвыя функцыі клеткі.

Падобныя па будове, функцыях і паходжанні клеткі фарміруюць тканкі. Па характары дзейнасці (спецыялізацыі) усе тканкі падзяляюць на чатыры групы: нервовую, мышачную, эпітэліяльную і тканкі ўнутранага асяроддзя.

3 тканак утвораны органы — анатамічна адасобленыя часткі арганізма. Органы, якія сумесна забяспечваюць выкананне адной або некалькіх функцый, аб’ядноўваюцца ў сістэмы органаў (дыхальную, крывяносную, стрававальную і інш.). 3 сістэм органаў утвораны цэласны чалавечы арганізм, які здольны процістаяць неспрыяльным уздзеянням знешняга асяроддзя, што несумяшчальны з жыццём асобнай клеткі або сістэмы.

Гл.: Прыматы, Гамініды, Генетыка, Эвалюцыя, Антрапагенез, Раса, Пол.

https://be.m.wikipedia.org/wiki/%D0%A7%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D0%BA