Мастацтва

Мастацтва

Маста́цтва — працэс ці вынік выяўлення ўнутранага свету ў мастацкім вобразе, творчае спалучэнне элементаў такім чынам, які адлюстроўвае пачуцці альбо эмоцыі. Мастацтва. 1. Творчая дзейнасць, звязаная з вобразным адлюстраваннем рэчаіснасці. 2. Асобная галіна такой творчай мастацкай дзейнасці. Выяўленчае мастацтва. Кінамастацтва. 3. Уменне, майстэрства ў якой-небудзь справе. Мастацтва для мастацтва; Чыстае мастацтва — рэакцыйная эстэтычная тэорыя і мастацкая практыка, накіраваныя на адрыў мастацкай творчасці ад грамадскага жыцця.

https://be.m.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%86%D1%82%D0%B2%D0%B0